Ён аб'ехаў Беларусь ушыркі і ўдоўжкі, і цяпер пра свае падарожжы па Зямлі пад белымі крыламі дзеліцца са сваімі суайчыньнікамі.
25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, у адной з кавярняў у самым цэнтры Варшавы прайшла сустрэча, прысьвечаная Беларусі. На спатканьні, на якое мог прыйсьці кожны жадаючы, можна было пачуць рознабаковую інфармацыю пра Зямлю пад белымі крыламі, паведамляе radyjo.net.
Самастойна арганізаваў сустрэчу й яе правёў Альберт Ежы Вежбіцкі – малады паляк, вялікі прыхільнік Беларусі, студэнт беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Дарэчы, Альберт шмат падарожнічае, у тым ліку й па Беларусі, а сваімі ўражаньнямі дзеліцца ў сацыяльных сетках, у тым ліку мае свой канал на YouTube.