У роліку маладзёны прадставілі сваю школу ды заклікалі вучняў базавых школ выбраць менавіта іх ліцэй.
Вучні Гайнаўскага беларускага ліцэя (Беласточчына) зьнялі відэаролік, на якім паказалі сваю школу. Працу выканалі ўдзельнікі журналісцкага гуртка, паведамляе «Польскае радыё».
У 8-хвілінным роліку маладзёны прадставілі сваю школу ды заклікалі вучняў базавых школ, якія плянуюць далейшае навучаньне ў сярэдняй школе, выбраць менавіта іх ліцэй. У промароліку выступілі вучні, настаўнікі ды нават дырэкцыя.