Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аляксей Шота: Улады не разумеюць першакрасавіцкіх жартаў

01.04.2019 политика
Аляксей Шота: Улады не разумеюць першакрасавіцкіх жартаў

Гарадзенскае выданне пажартавала, што горад Нурсултан стане пабрацімым Гародні.

Гарадзенскае выданне Hrodna.life надрукавала зранку першакрасавіцкі жарт пра помнік Назарбаеву ў Гародні і пра адказ гарадзенскіх уладаў з помнікам ў Казакстане, перадае «Радыё Рацыя».

Пра сітуацыю распавядае рэдактар выдання Аляксей Шота:

– Мы пажартавалі, што горад Нурсултан стане пабрацімым Гародні. Будзе абмен помнікамі. На месцы пустога пастамента ад Чапаева ў нас з’явіцца помнік Нурсултану Назарбаеву, а ў падарунак гарадзенцы думаць падарыць гораду Нурсултану помнік Віктара Лісковіча – гэта намеснік старшыні аблвыканкама, дастаткова важны ў Гародні чалавек. Я думаў, што ў гарадзенскіх уладаў з гумарам добра. Але аказалася, не ўсё так. Бо літаральна праз гадзіну пасля публікацыі навіны пазванілі з аблвыканкама, з ідэалогіі, чалавек, які займаецца кантактамі са СМІ. Пазней пазванілі з гавыканкама і вельмі прасілі зняць.

На думку Аляксея Шоты гэта быў бяскрыўдны жарт.

– Сказалі, што магчыма будзе нейкае следства ў выглядзе суда.

- Якія вашыя крокі? Будзеце здымаць? Якая пазіцыя рэдакцыі?

– Пазіцыя рэдакцыі простая: гэта бяскрыўдны жарт, нікога не абразілі. Канешне, мы здымаць гэта не будзем, бо гэта проста глупства. І калі сапраўды, у што я не вяру, справа дойдзе да суда, гэта будзе самы з абсурдных судоў. Таму я думаю, што на гэтым усё і скончыцца.

Першага красавіка беларускія незалежныя СМІ жартуюць на розныя тэмы, у тым ліку палітычныя, і Hrodna.life вылучаецца вострымі жартамі на грамадска-палітычныя тэмы, якія тычацца гарадскога жыцця.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]