Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Да Касцюшкі ў Мерачоўшчыну

01.04.2019 общество
Да Касцюшкі ў Мерачоўшчыну

Дом-музей нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША заўсёды адчынены для наведвальнікаў.

Дом-музей кіраўніка паўстання 1794 года, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) заўсёды адчынены для наведвальнікаў, перадае «Радыё Рацыя».

У выхадныя і рабочыя дні спяшаюцца да Касцюшкі турысты з усяго свету, а таксама беларусы з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны. Здалёк іх вітае прыгожы помнік героя, аўтарам якога з’яўляецца скульптар Генік Лойка. І перш чым наведаць дом-музей, усе спыняюцца каля помніка Тадэвушу Касцюшку і каля каменя з яго барэльефам. Пачынаюць фатаграфавацца: і сябе з Касцюшкам і помнік з мемарыяльным каменем.

Прыгожа і вольна ў Мерачоўшчыне. Здаецца, што з дома хутка выйдзе сам Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, прысядзе на лаўку, што побач з домам, і будзе доўга любавацца палацам Пуслоўскіх, і шчыра заклікаць усіх гасцей да сябе ў дом.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]