Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абаронца Курапатаў правёў свой Дзень народзінаў на варце

02.04.2019 политика
Абаронца Курапатаў правёў свой Дзень народзінаў на варце

Валер Рабцаў прыязджае ў Курапаты тры разы на тыдзень і звычайна застаецца на ўвесь час варты.

Першага красавіка яму споўнілася 49 гадоў. У свой Дзень народзінаў Валер Рабцаў таксама выйшаў на вахту, піша «Новы час».

З аднаго боку, панядзелак – дзень для варты цяжкі, бадай што стаіць найменш абаронцаў. З другога боку – і машын няшмат. У пасляпрацоўны час першага красавіка стаянка каля рэстарана “Поедем, поедим” пустая. Праязджае толькі персанал і таксі.

Валер Рабцаў выходзіць на варту па панядзелках, чацверах і нядзелях. У чацвер ён дзяжурыў з самага пачатку як сябра партыі БНФ, і калі арганізацыя адмовілася ад удзелу ў Курапацкай варце, працягваў выходзіць ужо ад уласнага імя. У нядзелю Валер падтрымлівае Малады фронт, а адказнасць за панядзелак цалкам узяў на сябе.

Каля пятнаццаці абаронцаў зараз рэгулёва з’яўляюцца ў Курапатах. Наведвальнікі ў рэстаран “Поедем, поедим” ездзяць таксама прыкладна адны і тыя ж. “Цяпер няма сэнсу спыняць машыны, – кажа Валер Рабцаў. – Выпадковых людзей амаль не бывае, літаральна адна-дзве машыны на тыдзень. А тыя, што ездзяць рэгулёва, не спыняюцца. Таму спыняць машыны – гэта карміць рэжым нашымі ж грашыма, што ідуць на штрафы. Трэба пераходзіць да юрыдычных метадаў барацьбы. Фіксацыя трох сур’ёзных парушэнняў – і можна любую ўстанову зачыніць”.

Яшчэ не пастаўлена кропка ў справе Валера Рабцава за ўсталяванне крыжоў у Курапатах. Першапачаткова было прысуджана дзве базавыя велічыні штрафу, вырак абскарджаны, справа накіравана на дапрацоўку. Пераразгляд адбыўся ўжо пасля прамовы дыктатара, у якой той закрануў і пытанне Курапатаў. Штраф быў павялічаны да трох базавых велічынь. Гэту пастанову Валер Рабцаў абскардзіў, але безвынікова. Новы пераразгляд справы адбудзецца ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]