Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Станіслаў Шушкевіч: У першую чаргу ва Украіне перамогуць патрыятычныя сілы

03.04.2019 политика
Станіслаў Шушкевіч: У першую чаргу ва Украіне перамогуць патрыятычныя сілы

І артыст-комік, і прэзідэнт са стажам – гэта ўкраінскія патрыёты.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў racyja.com сваё меркаванне пра прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла ва Украіне.

Нагадаем, што ў другі тур выбараў прэзідэнта Украіны выйшлі акцёр Уладзімір Зяленскі і дзеючы кіраўнік краіны Пётр Парашэнка. Другі тур пройдзе 21 красавіка.

- Думаю, што ў першую чаргу ва Украіне перамогуць патрыятычныя сілы, і іншага варыянта тут няма. І артыст-комік, і прэзідэнт са стажам – гэта ўкраінскія патрыёты. Але канчатковы выбар за ўкраінцамі.

- Кандыдатуру Зяленскага многія крытыкуюць, у тым ліку, і ў Беларусі. А як вы ставіцеся да яго?

- Уладзімір Зяленскі мне падабаецца ў тым плане, што змог разыграць такую карту, што стаў папулярным лідарам. Я прааналізаваў яго прыбытак, ён дастаткова багаты чалавек, але ж дасягнуў гэтага, дзякуючы свайму таленту і працы. Такія людзі мне падабаюцца.

- Беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў выказаў меркаванне, што Зяленскі зараз прыблізна ў той ролі, у якой быў у свой час Лукашэнка. Маўляў, тыя, хто Зяленскага падтрымлівае, будуць галасаваць не столькі за яго, колькі супраць улады, супраць нізкага ўзроўню жыцця і карупцыі.

- Нельга параўноўваць Зяленскага і Лукашэнку, хаця хібы ўкраінскай ўлады і асабіста Пятра Парашэнкі насамрэч усім бачны.

- На ваш погляд, калі прэзідэнтам Украіны стане Уладзімір Зяленскі, ці зменіцца нешта ў беларуска-украінскіх стасунках?

- Не думаю, бо Зяленскі ні ў якім разе не прарасейскі тып. У тых фрагментах, у якіх я яго ведаю, гэта, як ужо казаў, таленавіты і працавіты чалавек. Калі ўкраінцы яму давераць свае галасы, то, мяркую, разбярэцца з часам ён і з унутранай палітыкай, і са знешняй. І, натуральна, нешта ламаць у стасунках з Беларуссю ніхто не будзе.

- А за каго вы аддалі б свой голас?

- У мяне няма да кагосьці сімпатый і не можа быць. Я асабіста ведаю і паважаю Пятра Парашэнку, але не бачу бяды, калі абяруць і Зяленскага.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]