Гурт «Крама» вяртаецца пасля невялікага перапынку: з новым гітарыстам, новымі песнямі, пазнавальным саўндам і моцнай праграмай.
30 красавіка ў рэстаране-піваварні «Сябры» легенда беларускага рока сыграе вялікі канцэрт з праверанымі хітамі і новымі песнямі, што прыадкрыюць таямніцу, як будзе гучаць новы альбом, які пабачыць свет ужо вельмі хутка, піша nn.by.
Музыкі адсвяткуюць і два юбілеі: сёлета спаўняецца 25 гадоў культаваму альбому «Гэй, там, налівай!» і першай рок-кароне, якую «Крама» атрымала па музычных выніках 1994 года на самай першай цырымоніі.
За час адпачынку да гурта далучыўся новы гітарыст Андрэй «Кравец» Краўцэвіч, вядомы па калектывах The Stokes, Flammable, StereoТипы, Top Gun і сумесным праекце з Ігарам Варашкевічам «Los Bulbas».
Месца: Рэстаран-бровар «Сябры», Мінск,
Кошт: 28.00 — 38.00
30 красавіка, a 19.00