Гэта, што ўлады пачалі рабіць, для іх закончыцца вельмі дрэнна.
Адкрывальнік Курапатаў і адзін са стваральнікаў Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ заклікаў бараніць Курапаты.
Кажа «Радыё Рацыя» Зянон Пазняк:
– Цяпер будучыня ў нашых руках. Трэба ісці і яе бараніць. Не першы раз. Але гэты раз, калі яны пайшлі ў адкрытую супраць народнай памяці, яны пацерпяць паражэнне. У Курапатах будзе ім іхні канец. Не паднімайце руку на беларусаў. Гэта, што яны пачалі рабіць, для іх закончыцца вельмі дрэнна. Яшчэ раз заклікаю моладзь, ідзіце ў Курапаты, бараніце сваю будучыню.
4 красавіка ў Курапатах з дапамогай спецтэхнікі было дэмантавана 70 драўляных крыжоў.