Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алесь Чахольскі пра знос крыжоў у Курапатах: Трэба ўсім разам паказаць сапраўдны твар рэжыму

05.04.2019 политика
Алесь Чахольскі пра знос крыжоў у Курапатах: Трэба ўсім разам паказаць сапраўдны твар рэжыму

Палітык заклікаў расказваць міжнароднай супольнасці, што такое ўлада Лукашэнкі.

У зносе курапацкіх крыжоў – выразны расейскі след. У гэтым упэўнены прадстаўнік Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ Алесь Чахольскі, петрадае «Радыё Рацыя».

Ён прыгадвае, што ў 1988 Зянон Пазняк выявіў месца генацыду беларускага народа ў Курапатах, які ажыццяўляў расейскі НКВД. Цяпер жа нашчадкі НКВД хочуць знішчыць сляды свайго злачынства, лічыць палітык:

– ФСБ распрацавала план. Куратарам на тэрыторыі Беларусі выступае іх філія. Выканаўцы: Менскі аблвыканкам, Менскі райвыканкам, Бараўлянскі спецлясгас і Менскаблдарбуд. Задачы тры. Першая – спыніць усталяванне крыжоў. Другая задача – знішчэнне крыжоў. Трэцяя задача – знішчэнне магіл.

На пытанне, што рабіць у гэтай сітуацыі, Алесь Чахольскі заяўляе: «Трэба ўсім разам паказваць сапраўдны твар рэжыму»:

– Расказаць міжнароднай супольнасці, што гэта такое. Я звяртаюся да тых людзей, якія хочуць удзельнічаць у нейкім праймерыз, у нейкай гэтай ерундзе, слухайце, спыніціся спадары. Вы ж столькі гадоў дапамагалі гэтаму рэжыму існаваць, удзельнічалі ў яго так званых выбарах. Вы ўдзельнічаеце ў тым, чаго няма, вы ж таксама здраджваеце беларускаму народу і становіцеся на бок акупацыйнай улады.

Ад самай раніцы стала вядома, што ва ўрочышчы Курапаты зносяць усталяваныя па перыметры вялікія крыжы. Выкапаныя крыжы вывозяць з урочышча на грузавых машынах без нумароў, вакол дзяжураць міліцыянты, АМАП і так званыя «людзі ў цывільным». Вядома пра затрыманне некалькіх актывістаў: Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча, Дзяніса Урбановіча і Ніны Багінскай ды іншых.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]