Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ксёндз Вячаслаў Барок: Хто знішчыць Крыжы, таго знішчыць Бог

05.04.2019 политика
Ксёндз Вячаслаў Барок: Хто знішчыць Крыжы, таго знішчыць Бог

Веру, якую людзі маюць у сэрцы, не раздавіш бульдозерамі.

Пра гэта ў «Фейсбуку» напісаў каталіцкі святар Вячаслаў Барок:

«Я не ведаю, хто здзейсніў злачынства ў Курапатах і знёс Крыжы, што былі ўзнесеныя на месцы масавых расстрэлаў у ХХ ст.

Я ведаю, што аўтары гэтага беззаконня не маюць сваіх продкаў, забітых на гэным месцы, бо яны, акурат, з’яўляюцца нашчадкамі тых, хто тыя злачынствы здзейсніў у мінулым.

Сённяшнія злачынцы з’яўляюцца, як мінімум духоўнымі дзецьмі злачынцаў і аўтараў чырвонага тэрору.

Гэтая выснова не супярэчыць прынцыпу – прэзумпцыі невінаватасці. Праўладныя чыноўнікі – зрабілі злачынства. Праўладныя чыноўнікі – утойваюць жахлівую злачынную мінуўшчыну нашай зямлі, трымаючы пад замком архівы, бо бароняць «добрае імя» сваіх продкаў і бароняць рэпутацыю свайго прозвішча сёння. А таму, гэтыя праўладныя чыноўнікі не падпадаюць пад прынцып «прэзумпцыі невінаватасці», бо не маюць жадання, асудзіць злачынства мінулага і становяцца саўдзельнікамі таго злачынства сёньня.

Пакаяньне – гэта тое, што можа змяніць сітуацыю ў нашым грамадстве.

Аднак, пакуль яно нам не свеціць, бо мы, як народ, абралі шлях духоўнага развіцця , які называецца «праваслаўным атэізмам».

Улады не толькі супраць дэкамунізацыі і ачышчэння нашай сацыяльнай прасторы і свядомасці ад знакаў злачыннай мінуўшчыны, але наадварот у сваёй абсурдальнасці інавацый дзеянняў, ставяць новых ідалаў у выглядзе «гарадавых» і «цяля». І вось, шанаванне іх грамадзянамі, свята пільнуюць.

А, Крыжы… Крыжы не ўпісваюцца імі ў ментальным успрыняцці у збудаванай сацыяльна-палітычнай схеме у нашай дзяржаве. Крыжы- можна і пад бульдозер.

Маім меркаваннем гэта і ёсць злачынства. І гэта злачынства настолькі вялікае, што яно мае характар нацыянальнага маштабу. Сённяшняе злачынства ў Курапатах учыненае супраць усяго Беларускага народу. Па свайму характару мае антырэлігійны падтэкст, бо той ,хто знішчае Крыжы - той слуга сатаны. Аднак, я перакананы, што той, хто знішчыць Крыжы, таго знішчыць Бог.

І я веру ў гэта. А маю веру, якую даў мне Бог і якую я маю ў сваім сэрцы, не раздавіш вашымі бульдозерамі».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]