Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гэта тэст нам, ці вартыя мы называцца нацыяй

06.04.2019 политика
Гэта тэст нам, ці вартыя мы называцца нацыяй

І так, мы бачым што робіць народная салідарнасць і разгалос.

Маісей Мазько на волі. Учорашняя сітуацыя з Таццянай Фесікавай таксама прыклад, берасцейцы былі гатовыя каб не аддаць яе ў лапішчы гэтых злачынцаў. Таму сябры, заклікаю вас да еднасці і салідарнасці, зараз гэтай салідарнасці не хапае ў Курапатах.

Гэта тэст нам, ці вартыя мы называцца нацыяй, ці з намі будуць рабіць усё, што заўгодна.

Правільныя словы сказаў Уладзімер Мацкевіч: "Сёньня трэба, каб лідэры думкі, у тым ліку Алексіевіч, самі выходзілі на Плошчу".

Такіх аўтарытэтных людзей, якія выказваюцца многа, дык давайце перойдзем ад словаў да дзеянняў. І я звяртаюся да палітыкаў: кіньце свае палітычныя амбіцыі і аб'яднайцеся вакол Курапатаў. Бо гэтае месца адзінае, якое можа аб'яднаць нас як нацыю.

Жыве Беларусь!

Алесь Абляк, Фэйсбук

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]