Яны ў крыжы драўляным бачаць бервяно.
Верш «Крыж» пра Курапаты апублікаваў у «Фэйсбуку» журналіст Сяргей Ваганаў:
«Яны ў крыжы драўляным бачаць бервяно.
У металічным — пуд металалому.
Не Ён і не Яна.
Яны — ЯНО
У курапацкім жаху крыжаломным.
Але ня зломлены наш Курапацкі Крыж!
Не ададраць ад каранёў адвечных.
ЯНО, ты чуеш, ў пекле як гарыш?!
Бо ён нязломны — Беларускі Крыж
З пакутнай Памяці і костак чалавечых».
Нагадаем, партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебна «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18-й каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38).
4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.
Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.
1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.
На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Міколы Статкевіча ў цэнтры Менска адбыўся малебен, у якім удзельнічалі блізу 1000 чалавек.
Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.
12 красавіка ўлады зноў знеслі 50 крыжоў па перыметры Курапатаў.