Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гарадзенцы дамагліся, каб у цэнтры гораду не рабілі надпісу «Ленінскі раён»

17.04.2019 общество
Гарадзенцы дамагліся, каб у цэнтры гораду не рабілі надпісу «Ленінскі раён»

Замест «жывога» надпісу на пабэрнардынскім узгорку зьявіцца суцэльная паласа кустоўя.

Гарадзкія ўлады прыслухаліся да пажаданьня гараджан і даручылі «Зелянбуду» зьмяніць дызайн, паведамляе «Радыё Свабода».

Як расказаў галоўны інжынэр «Зелянбуду» Аляксандар Русак, каб умацаваць схіл, супрацоўнікі пасадзяць казацкі ядловец і туі суцэльнай паласой. Частку літар, якія падрыхтавалі пад надпіс, засеюць травой. Жывога надпісу «Кастрычніцкі раён» таксама ня будзе.

«Мы ўвогуле больш нічога рабіць ня будзем. Мы проста так глыбока ў гісторыю не зазіраем, а трапілі на самае балючае», — пракамэнтаваў Аляксандар Русак.

Вялікі надпіс «Ленінскі раён» зьявіўся на схіле ўзгорку, на якім стаіць бэрнардынскі касьцёл, 16 красавіка. Гэта за некалькі крокаў ад Савецкай плошчы. Літары зрабілі супрацоўнікі «Зелянгасу», зьняўшы дзірван. Іх плянавалі засадзіць кустоўем. Аналягічны надпіс «Кастрычніцкі раён» меўся зьявіцца на другім беразе Нёмана.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]