Ён будзе праводзіцца ў гонар святкавання Жыровіцкай Іконы Божай Маці.
20 траўня ў Жыровічах на Слонімшчыне адбудзецца адкрыты фестываль “Жыровіцкі фэст”. Ён будзе праводзіцца ў гонар святкавання Жыровіцкай Іконы Божай Маці, паведамляе “Радыё Рацыя”.
У гэты дзень штогод у Жыровічы прыязжае і прыходзіць тысячы вернікаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. У апошнія гады свята Жыровіцкай Іконы пераўтварылася ў сапраўднае народнае свята, фестываль духоўнай песні і народнай творчасці, мэта якіх – адраджэнне і зберажэнне духоўных традыцый і папулярызацыі духоўнай спадчыны беларускага народа.
У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы адбудуцца каля жыровіцкай святой крыніцы на сцэне-караблі, пачнецца а 14-й гадзіне. Для ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца харавыя калектывы, аркестры, ВІА, трыа, дуэты, салісты, барды, кампазітары-выканаўцы і паэты. Прыём заявак ажыццяўляецца да 10 траўня праз электронны адрас: [email protected]