Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Вялікодныя святы на Лідчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

22.04.2019 общество
У Вялікодныя святы на Лідчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

Больш за 150 гадоў таму супраць царскіх акупантаў поплеч паўсталі як вернікі каталіцкага веравызнання, так і праваслаўнага.

Грамадскія актывісты ўшанавалі на Лідчыне памяць паўстанцаў 1863 года. У тыя дні, якія прыпалі акурат на Вялкідзень у каталіцкіх вернікаў і Вербніцу ў праваслаўных, яны наведалі мемарыял паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы, а таксама месца, якое было адкрыта зусім нядаўна і дзе тыдзень таму патрыёты ўсталявалі новы крыж на месцы бою і пахавання паўстанцаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Гэтыя дні важныя яшчэ і тым, што больш за 150 гадоў таму супраць царскіх акупантаў поплеч паўсталі як вернікі каталіцкага веравызнання, так і праваслаўнага.

Гаворыць адзін з удзельнікаў ўшанавання памяці – Вітольд Ашурак:

– Наведалі паўстанцкія мясціны – магілы паўстанцаў. Такім чынам мы ўшанавалі памяць тых людзей, якія загінулі за свабоду нашай зямлі, за незалежнасць. 150 год таму людзі паўсталі супраць магутнай імперыі. На што яны спадзяваліся? Нават нам цяжка адказаць на такое пытанне. Тым не менш трэба рабіць тое, што мы мусім. Трэба шанаваць памяць тых людзей, якія былі нашымі папярэднікамі.

Актывісты адведалі памятныя мясціны, запалілі там знічы. А таксама спраўдзіліся ў тым, што новы крыж на новаадкрытым месцы стаіць не крануты мясцовымі ўладамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]