Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Слонімцы падбіраюць месца для бюста Агінскаму

24.04.2019 культура
Слонімцы падбіраюць месца для бюста Агінскаму

Помнік Агінскаму плануюць паставіць у Слоніме сёлета да 1 верасня.

Слонімскі мэцэнат і прадпрымальнік Уладзімір Вількіцкі актыўна працуе над бюстам грамадска-палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, музыканта, мэцэната і паэта, былога слонімскага старосты Міхала Казіміра Агінскага, які ў другой палове XVIII стагоддзя меў у Слоніме свой знакаміты на ўсю Еўропу тэатр, перадае «Радыё Рацыя».

Ужо зроблены макет бюста Агінскага, над якім працуе Уладзімір Вількіцкі. Помнік Агінскаму плануюць паставіць у Слоніме сёлета да 1 верасня – Дня беларускага пісьменства і друку.

Цяпер слонімцы на сайтах разважаюць, дзе найлепш будзе пасаваць помнік Агінскаму ў Слоніма. Адны прапаноўваюць паставіць у цэнтры горада, недалёка ад тэатра, іншыя – каля канала Агінскага… Прапаноў шмат. Але галоўнае, каб помнік-бюст з’явіўся ў старажытным горадзе над Шчарай.

Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]