Расклад святочных набажэнстваў.
Праваслаўныя вернікі ўсяго свету 27 красавіка адзначаюць Вялікую суботу і рыхтуюцца сустрэць самае важнае хрысціянскае свята — Уваскрэсенне Хрыстовае, альбо Вялікдзень (Пасху), паведамляе "Радыё Рацыя" са спасылкай на belapan.by.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліць святочнае набажэнства ў галоўным праваслаўным храме Менска — Свята-Духавым кафедральным саборы на плошчы Свабоды. У 23.10 у саборы адслужаць пасхальную паўночніцу. У 23.45 адбудзецца хрэсны ход, а пасля — літургія, якая абвесціць наступленне Вялікадня.
У 23.00 святочныя набажэнствы пачнуцца ў храмах іконы Маці Божай „Мінская” (вул. Галадзеда, 60), Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (вул. Ельніцкая, 28а), Прападобнага Іаана Рыльскага (вул. Сапёраў, 5), Міхаіла Арханёла (вул. Янкоўскага, 2), іконы Маці Божай „Спатоленне загінулых” (вул. Карастаянавай, 14), Уваскрэсення Хрыстовага (вул. Гамарніка, 29), Пакутніцы Таццяны (вул. Русіянава, 50), Прападобнага Сергія Раданежскага (вул. Каралінская, 7), Апостала Андрэя Першазванага (вул. Малініна, 19), Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (вул. Барамзіной, 20), Праведнай Сафіі Слуцкай (вул. Казінца, 108), Свяшчэннапакутніка Уладзіміра Хіраскі (вул. Матусевіча, 33), у гонар Звеставання Прасвятой Багародзіцы (пр-т Партызанскі, 147), у гонар Пакроваў Прасвятой Багародзіцы (пр-т Пераможцаў, 82) і ў гонар Богаз`яўлення (вул. Чыжэўскіх, 4).
У 23.05 пасхальная паўночніца пройдзе ў царкве Пакутніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага (Карпава, 1); у 23.15 — у храмах Роўнаапостальнага князя Уладзіміра (вул. 1-я Пасялковая, 47), Прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага (вул. Рагачоўская, 8а), іконы Маці Божай „Усецарыца” (вул. Грушаўская, 50), Роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы (пр-т Незалежнасці, 26), Жываначальнай Тройцы (вул. Севастопальская, 100), іконы Маці Божай „Данская” (вул. Лесапаркавая); у 23.20 — у храмах роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва, 42) і іконы Божай Маці „Усіх тужлівых радасць” (вул. Прытыцкага, 65).
Далучыцца да велікодных набажэнстваў у 23.30 запрашаюць у Петра-Паўлаўскі сабор (вул. Ракаўская, 4), Елісавецінскі манастыр (вул. Выгоцкага, 6), храм-помнік у гонар Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121), храмы Свяціцеля Мікалая Японскага ( вул. Лідская, 7), Дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (вул. Казлова, 11), Святога Праведнага Іова Шматпакутнага (вул. Францыска Скарыны, 11), іконы Маці Божай „Неўпівальная чаша” (вул. Мендзялеева, 4, к. 8), роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі (пр-т Партызанскі, 17), у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (2-гі Ізмайлаўскі завулак, 16а), у гонар Ператварэння Госпада (пр-т газеты „Праўда”, 31).
Пасхальная паўночніца ў храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага пры Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы (вул. Зыбіцкая, 27) пачнецца ў 23.40, а ў храме Опцінскіх старцаў (вул. Касманаўтаў, 24) — у 23.45. Поўны расклад усіх набажэнстваў у храмах сталіцы і наваколля 27 і 28 красавіка апублікаваны на сайце Мінскай епархіі (pravminsk.by).