Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як рэжысёр Міровіч падмануў сталінскую цэнзуру і выжыў

07.05.2019 культура
Як рэжысёр Міровіч падмануў сталінскую цэнзуру і выжыў

Гiсторыя аўтара першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага.

Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў) спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў творчасць беларускіх калегаў, сябраваў з імі ды, дзякуючы прыроднай кемлівасці ды гнуткасці, неаднойчы ім дапамагаў, паведамляе «Белсат».

Гомель, сярэдзіна 1930-ых гадоў. Тэатральны кароль беларускіх вёсак і мястэчак, Уладзіслаў Галубок, прабуе скончыць жыццё самагубствам. Толькі што «зарэзалі» ягоную п’есу да дня народзінаў ГПУ, усёмагутнай сталінскай спецслужбы. Для рэжысёра гэта азначала не толькі канец кар’еры, але і жыцця.

Галубок у адчаю прыкладае рэвальвер да скроні, але зброя дае асечку. У гэты момант на парозе з’яўляецца ягоны сябар, рэжысёр Еўсцігней Міровіч. Даведаўшыся, што ў сябра Ладыські Галубка праблемы, Міровіч пасьпеў прыехаць на дапамогу.

Якім чынам ён вырваў Галубка з кіпцюроў сталінскіх цэнзараў? Як самому Міровічу ўдавалася не толькі прыстасоўвацца да любой палітычнай сітуацыі – захавацца творча ды фізічна, але пры гэтым яшчэ і карыстацца пашанаю? Як з лёгкай рукі непатапляльнага рэжысёра паўстаў тэатральны і кінавобраз Кастуся Каліноўскага?

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]