Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Яўген Вапа: Абавязак кожнага беларуса – бараніць родную мову

13.05.2019 общество
Яўген Вапа: Абавязак кожнага беларуса – бараніць родную мову

Мова – падмурак нацыі, дзяржавы, незалежнасці.

„Беларускае Радыё Рацыя” далучаецца да кампаніі ў падтрымку беларускай мовы, прымеркаванай да перапісу насельніцтва.

Галоўны рэдактар „Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа з’яўляецца аўтарам гэтай ідэі:

– Калі мы маем дачыненне да сітуацыі поўнай няроўнасці, у якой знаходзіцца беларуская мова de jure ў Беларускай дзяржаве, а status quo беларускай мовы ёсць, на жаль, маргінальным, натуральным абавязкам кожнага беларуса ёсць сваю родную мову бараніць. Мова – падмурак нацыі, дзяржавы, незалежнасці. Пачуццё прыналежнасці да свайго народу можа нам даваць права дамагацца, каб нашай роднай мовай запісалі беларускую, нягледзячы, на якой мы размаўляем. Гэта наша не толькі права, але і наш абавязак.

- Сёння ў Беларусі па заканадаўстве – двухмоўе. Але фактычна паўсюль пануе менавіта расейская мова.

- Існуючы закон пра двухмоўе для мяне з’яўляецца звычайнай русіфікацыйнай фальшыўкай. Гэты закон мае не бараніць беларускую мову, а ўводзіць і замацоўваць расейскую мову. Поўная русіфікацыя праз медыя, школу. І эфект трагічны. Звыш 70% выдадзеных кніг і брашур – на расейскай мове. Дзе тут раўнапраўе двух моў? Таму для кожнага з нас, хто разумее сітуацыю, у якой зараз апынулася беларуская мова, у кантэксце нават таго, у якой геапалітычнай сітуацыі апынулася сёння Беларусь, дэкларацыя беларускай мовы як роднай ёсць актам грамадзянскага падыходу і адказнасці за лёс незалежнай Беларусі ў будучым.

І я спадзяюся, што кіраўнік дзяржавы ў сваім звароце скажа, што “я запішу сваёй роднай мовай – беларускую і сваю нацыянальнасць – беларус”. Так павінна быць у дзяржаве. Бо гаварыць, што кіраўнік дзяржавы з’яўляецца гарантам незалежнасці без такой дэкларацыі – немагчыма. І ў беларусаў павінна прагучаць ясна і адкрыта ў пунктах 12 – 13 перапісу, што мы – беларусы. І наша мова – беларуская.

Перапіс насельніцтва абдбудзецца з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. У ім будуць гучаць важныя для кожнага беларуса пытанні – пра нацыянальнасць і родную мову.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]