ПЭН-клюб — міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае пісьменьнікаў, паэтаў і журналістаў.
Беларускага літаратара Дзьмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленьне швэдзкага ПЭН-клюбу, паведамляе «Радыё Свабода».
Дзьмітры Плакс — пісьменьнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004-2009).
ПЭН-клюб — міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае пісьменьнікаў, паэтаў і журналістаў. Мэта арганізацыі — садзейнічаць творчаму супрацоўніцтву пісьменьнікаў усяго сьвету і падтрымліваць тых літаратараў, якія церпяць перасьлед.