Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Верамеенка: «Басовішча» - месца збору вольных людзей

22.05.2019 культура
Сяргей Верамеенка: «Басовішча» - месца збору вольных людзей

На фэст збіраюцца беларусы з розных гарадоў Беларусі ды іншых краін.

19-20 ліпеня 2019 года каля Гарадка, што на Беласточчыне, адбудзецца ХХХ юбілейны фестываль “Басовішча”. На фэст збіраюцца беларусы з розных гарадоў Беларусі ды іншых краін.

Кажа “Радыё Рацыя” Сяргей Верамеенка з гарадзенскай крамы “Адметнасць”:

– Гэта не толькі фестываль, але і мажлівасць сустрэцца людзям па абодва бакі мяжы, ды не толькі. Калі я быў на фестывалі, то памятаю, што прыязджалі таксама з Украіны, нават з далёкага замежжа, з ЗША. Калі яго не будзе, калі фестываль не будзе працягвацца, то, канешне, будзе вельмі-вельмі шкада. Гэты фестываль – месца збору людзей-аднадумцаў, вольных людзей. І ўвогуле гэта цудоўная пляцоўка, каб расслабіцца, сустрэцца, пагаварыць, штосьці паглядзець, цікавыя фільмы ці імпрэзы.

Падчас сёлетняга «Басовішча» адбудуцца выступы Лявона Вольскага, будуць спяваць гурты «Крама», «Дзецюкі», NaviBand, Re1ikt, Znich.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]