Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пратэстанцкі пастар атрымаў медаль да стагодзьдзя БНР

22.05.2019 общество
Пратэстанцкі пастар атрымаў медаль да стагодзьдзя БНР

Рада БНР уручыла медаль да стагодзьдзя БНР пастару Эрнсту Сабілу.

Эрнст Сабіла нарадзіўся ў 1932 годзе пад Менскам. Празь некалькі гадоў ягоную сям’ю як “недобранадзейных” перасялілі ўглыб тагачаснай БССР, у Бабруйск, пiша сайт radabnr.org.

У 1949 годзе савецкія карніцкія ворганы завялі на Сабілу крымінальную справу за спробу стварыць беларускую дэмакратычную арганізацыю. Летам 1951 г. яго арыштоўваюць і зьмяшчаюць у “Амэрыканцы”. Праз два месяцы ён быў асуджаны да расстрэлу за “антысавецкую агітацыю на падставе рэлігійных і нацыянальных забабонаў”, але неўзабаве пакараньне замененае дваццаціпяцігадовым тэрмінам зьняволеньня ў ГУЛАГу.

Сабіла знаходзіўся ў савецкіх лягерах да 1956 году – спачатку ў Падмаскоўі, потым у паўночным Казахстане, Сыбіры і Ўладзіміры.

Хутка пасьля вызваленьня ў 1957 годзе Сабіла зноў зьмешчаны ў турму ў сувязі з падаўленьнем паўстаньня ў Вугоршчыне і хваляй рэпрэсіяў супраць патэнцыйных актывістаў. Ён адбывае сямігадовае зьняволеньне ў Мардовіі, дзе збліжаецца з гуртом беларускіх палітычных вязьняў, у тым ліку Цімохам Вострыкавым, Браніславам Ржэўскім, афіцэрамі швадрону Барыса Рагулі і іншымі.

Пасьля вызваленьня ў 1964 г. Эрнст Сабіла знаходзіцца пад наглядам КГБ, савецкія спэцслужбы перашкаджаюць яму атрымліваць менскую прапіску і ўладкоўвацца на працу. У 1970 годзе ён сканчвае вечаровае аддзяленьне Менскага інстытуту замежных моваў.

З пачатку сямідзясятых гадоў Сабіла – адзін зь лідараў незарэгістраваных менскіх баптыстаў, арганізоўвае рэлігійнае жыцьцё ва ўмовах жорсткага перасьледу з боку савецкага рэжыму.

З 1988 году Эрнст Сабіла – прасьбітар Эвангельскае царквы ў Менску. Ён асьвячае першы зьезд Беларускага народнага фронту, потым выступае адным зь лідараў беларускіх хрысьціянска-дэмакратычных арганізацыяў.

Нагадаем, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна таксама была ўзнагароджаная медалём БНР.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]