Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Курапаты: 31 акцыя за 31 год

03.06.2019 общество
Курапаты: 31 акцыя за 31 год

Урочышча за гэты час наведалі сотні тысяч чалавек.

Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек, перадае «Радыё Свабода».

Тут праходзілі жалобныя акцыі, сюды ішлі падумаць, паставіць крыж, запаліць сьвечку, сустрэцца з аднадумцамі. Гэтае месца актывісты адчайна абаранялі ад розных забудова, пасьлядоўна тлумачылі мясцовым жыхарам, што тут нельга смажыць шашлыкі і выгульваць сабак.

У Курапатах жылі, сьпявалі, чыталі, спрачаліся. Мы сабралі 31 фотаздымак з розных акцый і імпрэзаў у Курапатах за 31 год, як стала вядомая праўда пра расстрэлы ў Курапатах.

Курапаты 19 чэрвеня 1988 году. Фота з архіву Сяргея Абламейкі. Першы мітынг у Курапатах пасьля публікацыі артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва ў ЛіМе.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]