Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Няхай будзе мова, няхай будзем мы!»

05.06.2019 общество
«Няхай будзе мова, няхай будзем мы!»

Будучыя фармацэўты з Віцебску правялі флэшмоб.

Проста на ганках Віцебскага медычнага ўніверсітэту прайшоў флэшмоб, удзельнікамі якога былі студэнты фармацэўтычнага факультэту разам з выкладчыцай Марынай Каліноўскай, перадае «Радыё Рацыя».

Яны выйшлі з раздрукаванымі выслоўямі, прысвечанымі роднай мове, і сфатаграфаваліся на памяць.

Цэлы год будучыя фармацэўты-першакурснікі вывучалі беларускую мову, прычым не толькі адмысловую тэрміналогію, але і размоўную лексіку, кажа выкладчыца:

– Спачатку ў нас была прафесійная лексіка і фармацэўтычная тэрміналогія, а потым мы ішлі да паўсядзённай лексікі. І яны паглядзелі, што можна і жартаваць на беларускай мове, а для іх гэта ўвогуле ў навінку было, што можна нешта смешнае сказаць па-беларуску. Асабліва іх уразіла, што ёсць і моладзевы слэнг. Нават як павітацца, акрамя «добры дзень», яны не ведалі. А потым яны ўжо прыходзілі, казалі «прывіты», «вітанкі», як свае!

Паводле Марыны Каліноўскай, заняткі беларускай мовай заўжды праходзілі пад дэвізам «Няхай будзе мова, няхай будзем мы». Гэтая фраза стала і дэвізам флэшмобу, яе раздрукавалі разам з выслоўямі «Родная мова не павінна быць замежнай», «Размаўляй са мной па-беларуску!», «Мова ў маім сэрцы» ды іншымі. Іншыя студэнты ды выкладчыкі дзівіліся: такога ў медычным універсітэце раней ніколі не было.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]