Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сыквел беларуска-ўкраінскага сяброўства

07.06.2019 культура
Сыквел беларуска-ўкраінскага сяброўства

Украінскі гурт «Роллікс» прэзэнтуе песьню, якая выконваецца на дзьвюх мовах – украінскай і беларускай.

Музыкаў з хэрсонскага гурта «Роллікс» зьвязваюць даўнія сяброўскія адносіны зь Беларусьсю. Яны тут неаднойчы выступілі і запісалі сумесны трэк з берасьцейскім гуртом Sciana, які часта выкарыстоўваецца ў сацсетках як гукавая ілюстрацыя украінска-беларускіх адносін. «Музыка грае» можна лічыць сіквэлам гэтага сяброўства. І ён таксама зьвязаны з гуртом Sciana, які, на жаль, прыпыніў дзейнасьць, перадае tuzinfm.by.

«Наш трэк «Манера дебіла» аказаўся дужа падобным на «Рагамабіль» гурта Sciana. Мы вырашылі перазапісаць яе ня толькі з нашым тэкстам, але і са словамі беларускіх сяброў. Так ён займеў новае жыцьцё і новую назву, якая зразумелая адразу і кожнаму. Гэтым рэлізам мы хочам падкрэсьліць блізкасьць нашых культур. Упэўненыя, што жыхары Беларусі і Ўкраіны будуць яшчэ часьцей езьдзіць адзін да аднаго на фэстывалі і ў госьці ды сьпяваць разам», – кажа лідэр гурта «Роллікс» Дмытро Ігнатаў.

Жыўцом «Роллікс» выканаў «Музыка грае» летась на ZaxidFest пад Львовам, дзе яе і пачуе дырэктар гурта Sciana Зьміцер Назараў, прычым цалкам выпадкова. У выніку Дмытро і Зьміцер дамовіліся на тое, каб запісаць і выдаць гэтую песьню асобным сынглам. Сёлета дзьвюхмоўная «Музыка…» будзе граць на буйнейшых фэстах Украіны. Бліжэйшыя выступы Rolliks – 30 чэрвеня ў Чаркасах («Рок-булава»), 13 ліпеня ў Кахоўцы (мотафэст «Тачанка»), 3 жніўня ў Луцку («Бандэрштат»).

TuzinFM

Роллікс – Музыка грае (музыка Аляксандра Мурашова, словы Дмытро Ігнатава і Андрэя Клімуса).

Цэлы сьвет пачакае

Ён будзе чакаць цябе

Гэта музыка грае

Грае ў маёй галаве

Довбонуло музло і усіх понесло,

Бо живої струни торкнулось воно,

Надибали: хап! – і торкнуло нас,

Розв’язалися ноги та кинулись в пляс.

А за ними одразу руки і тіло,

В голові завертілось і в мозку загуділо.

Скубонуло добряче, зарябіло в очах

І манера дебіла замінила мій страх.

Цэлы сьвет пачакае

Ён будзе чакаць цябе

Гэта музыка грае

Грае ў маёй галаве

Шнирі замутили прикольнії шняжки,

Щоб на них запали мілашки.

Пускаючи в хід зелені бамажки,

Вони не ховали злодійські замашки.

З ними поруч, хитаючи задом,

Модні телички вбивали поглядом

І доволі, мило попиваючи текілу,

Усі відчули манеру дебіла.

Цэлы сьвет пачакае

Ён будзе чакаць цябе

Гэта музыка грае

Грае ў маёй галаве

Впивалися у вуха довбані звуки,

очі фіксували небачені глюки,

Мене зачепило й поволокло,

Туди, де прикольно, туди, де світло.

Пограй зі мною сонячний промінець,

Я відчуваю, що це ще не кінець,

Давай, зроби так, щоб мене засліпило,

Щоб мною володіла манера дебіла.

Цэлы сьвет пачакае

Нібы на паўзе трэк

Гэта табула раса, ты разумееш мяне

Калі не катаць вату, на рэчы глядзець глыбей

То аднойчы пачуеш

Музыку ў сваёй галаве

Цэлы сьвет пачакае

Ён будзе чакаць цябе

Гэта музыка грае

Грае ў маёй галаве

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]