Усіх удзельнікаў чакаюць прызы і падарункі, а таксама шмат цікавага.
У Цэнтры гарадскога жыцця 16 чэрвеня адбудзецца квіз (інтэлектуальная гульня), прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863-64 гадоў. Ладзіць квіз кіраўнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by Алесь Мазанік, паведамляе «Радыё Рацыя».
– Гэта мой унесак у кампанію #Kalinouski2019, да якой я далучыўся на байк-фэсце «Хавайся ў бульбу». Гэты квіз будзе адметны тым, што ў мяне было ўжо некалькі такіх інтэлектуальных мерапрыемстваў, напрыклад, у межах курсаў мова-нанова.
Па словах арганізатара, усіх удзельнікаў чакаюць прызы і падарункі, а таксама шмат цікавага.
Да грамадскай кампаніі #Kalinouski2019 штодня далучаюцца новыя крамы і асобы, ужо некалькі дзён у межах кампаніі адбываецца эстафета па чытанні вершаў, прысвечаных Каліноўскаму.