Камунальныя службы выканалi просьбу гараджан.
Некалькі дзён таму журналісты звярнулі ўвагу, што помнік Уладзіміру Караткевічу, усталяваны ў скверы паміж вуліцаў Чэхава і Урыцкага, вымагае рамонту. Паміж пастаментам і скульптурнай выявай была відаць вялікая дзірка, якую калісьці заладавалі бляхай. Віцябляне распавялі пра гэта «Радыё Рацыя», публікацыі з’явіліся і ў віцебскіх незалежных СМІ. Гараджане звярнуліся і да камунальных службаў праз сервіс 115.бел.
Што падзейнічала найбольш эфектыўна, сказаць цяжка, але помнік адрамантавалі. Дзірку заладавалі наноў. Але да ідэальнага парадку яшчэ далёка: смецце вакол зноўку не прыбранае, і адрослыя галіны дрэваў па-ранейшаму замінаюць агляду помніка.