Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Віцебску праходзяць XXVII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні

15.06.2019 культура
У Віцебску праходзяць XXVII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні

Чытанні праходзяць у Арт-цэнтры Марка Шагала, у іх бяруць удзел даследчыкі з Беларусі, Нямеччыны, Расеі, ЗША.

Сёлетняя імпрэза прысвечана 100-годдзю Віцебскай Народнай мастацкай вучэльні, заснаванай Маркам Шагалам у 1919-м годзе. Чытанні распачаліся сёння і будуць працягвацца заўтра, паведаміла racyja.com Ірына Воранава, дырэктарка Арт-цэнтру Марка Шагала:

– Гэта такая дата, якая бывае раз на 100 гадоў, і мы не маглі абыйсці яе бокам. Чытанні будуць праходзіць два дні, у першы дзень даклады былі прысвечаны выключна Шагалу, яго творчасці, удакладненню фактаў біяграфіі. Другі дзень будзе зарыентаваны на тэматыку віцебскай мастацкай вучэльні.

На жаль, некалькі замежных даследчыкаў не трапілі на чытанні: гэта людзі сталага веку, і перашкодай для іх стала анамальна гарачае надвор’е ў Віцебску. Аматары творчасці спадзяюцца пазнаёміцца з іхнымі даследаваннямі пасля апублікавання.

Міжнародныя Шагалаўскія чытанні праводзяцца ў Віцебску з 1991-га году, з 1992-га году яны сталі міжнароднымі. З навуковымі паведамленнямі, прысвечанымі жыццю і творчасці Марка Шагала, у Віцебску выступілі дзясяткі даследчыкаў, большасць дакладаў былі апублікаваныя ў 4-х выпусках “Шагалаўскага зборніка” і “Бюлетэні Музея Марка Шагала”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]