Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывісты пад бел-чырвона-белымі сцягамі ушанавалі легендарнага паўстанца Міхала Валовіча

16.06.2019 общество
Актывісты пад бел-чырвона-белымі сцягамі ушанавалі легендарнага паўстанца Міхала Валовіча

Пад Слонімам сабраліся патрыёты з усёй Беларусі.

Сёлета 18 чэрвеня спаўняецца 113 гадоў з дня нараджэння беларускага нацыянальнага героя, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча, які па загаду гарадзенскага губернатара генерал-маёра Мураўёва быў схоплены і павешаны 2 жніўня 1833 года ў Гародні каля Скідзельскай заставы, перадае «Радыё Рацыя».

Фото: Радыё Рацыя

У нядзелю, 16 чэрвеня, слонімцы, а таксама госці з іншых рэгіёнаў Беларусі, наведалі вёску Парэчча Слонімскага раёна, дзе каля вясковых могілкаў знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны Міхалу Валовічу і яго паплечнікам, якія загінулі за незалежную Беларусь у барацьбе з Расейскай імперыяй.

Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БХД Іван Бедка згадаў пра Міхала Валовіча і яго сяброў. У прыватнасці ён расказаў пра пачатак паўстання на Беларусі, спыніўся на біяграфічных звестках пра Міхала Валовіча.

Нагадаем, што Міхал Валовіч нарадзіўся ў маёнтку Парэчча на Слонімшчыне ў сям’і слонімскага падкаморнага са старадаўняга беларускага шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Віленскі універсітэт, быў блізкі да тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў.

Міхал Валовіч прымаў удзел у паўстанні 1830-1831 гадоў. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Францыю. Праз два гады зноў вярнуўся на Беларусь з мэтай узняць паўстанне супраць рускага царызму і абавясціць Беларусь дэмакратычнай рэспублікай.

Фото: Радыё Рацыя

У 1833 годзе ён арганізаваў на Слонімшчыне паўстанцкі атрад з некалькі дзесяткаў чалавек. Супраць яго Мураўёў-вешальнік кінуў 10 тысяч расейскіх салдат. У траўні атрад Валовіча быў разбіты, а кіраўнік арыштаваны. Яго прывезлі ў Гародню і першы допыт вёў сам Мураўёў, які чакаў ад Валовіча сенсацыйных звестак пра свой атрад. Але гэтага не адбылося. Змагар за нашу Бацькаўшчыну быў пакараны.

Праз трыццаць гадоў тым жа Мураўёвым і ў такім жа 26-гадовым узросце , але не ў Гародні, а ў Вільні быў павешаны Кастусь Каліноўскі, прадаўжальнік справы Валовіча і кіраўнік нацыянальна-вызвольнага руху беларускага народа супраць раснйскага зняволення.

Падчас ушанавання да мемарыяльнага знаку былі ўскладзены кветкі і запалены знічы.

Фото: Радыё Рацыя
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]