Цімафея Атрошчанкава затрымалі 28 студзеня. Позна вечарам нехта патэлефанаваў яму з інфармацыяй пра брата Аляксандра, зняволенага паводле крымінальнай справы пра падзеі 19 снежня.
Ён пайшоў на сустрэчу і не вярнуўся. Толькі на другі дзень стала вядома, што яго адвезлі на Акрэсціна, паведамляе "Вясна".
Падобным чынам затрымлівалі і Сяргеенку. Сябра АГП Аляксандр Сяргеенка нечакана не прыйшоў у суботу на з’езд «Маладых дэмакратаў». Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазней высветлілася, што Сяргеенка ў спецпрыёмніку на Акрэсціна.
Яны абвінавачваюцаа па арт. 32.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Адміністратыўныя справу будуць разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.