Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рада БНК: Вернем сапраўдны сэнс нашым святам

01.07.2019 политика
Рада БНК: Вернем сапраўдны сэнс нашым святам

3 ліпеня 1944 года Савецкая Армія вызваліла Мінск ад гітлераўцаў.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса выступіла з заявай, якую апублікавалі на сайце bnknews.org:

- Дзесяцігоддзямі наш народ адзначаў гэтую дату, як Свята вызвалення ўсёй Беларусі ад гітлераўскай акупацыі. Як дзень, калі завершыліся 3 гады няспыннага жаху, забойстваў, гвалту і рабаўніцтва, пад пагрозай якіх пастаянна знаходзіўся кожны мірны жыхар нашай зямлі, піша

Але ў 1995 годзе нядаўна абраны першы прэзідэнт Беларусі раптам публічна выказаў свае сімпатыі да Гітлера. А ў наступным годзе ён праз сфальсіфікаваны «рэферэндум» адмяніў Свята вызвалення, прызначыўшы на яго дату «дзень незалежнасці.» Хоць кожны адукаваны чалавек ведае, што Беларусь набыла незалежнасць толькі праз 47 гадоў — 25 жніўня 1991 года.

Гэтай падменай нас пазбавілі адразу двух вельмі важных святаў. Вярнуць іх — наш абавязак як перад савецкімі воінамі, загінуўшымі пры вызваленні Беларусі, так і перад патрыётамі нашай краіны, якія склалі свае жыцці ў барацьбе за яе незалежнасць у розныя часы нашай гісторыі.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса віншуе ўсіх грамадзян краіны са Святам вызвалення 3 ліпеня!

Мы заклікаем прыйсці ў гэты дзень з кветкамі да магіл загінулых воінаў, каб ушанаваць памяць тых, хто ахвяраваў сваімі жыццямі дзеля ўратавання нашага народа ад гітлераўскай навалы.

Жыве Беларусь!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]