Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пры чым тут ліпень 1944 года?

05.07.2019 политика
Пры чым тут ліпень 1944 года?

Яшчэ падумалася пра 3 ліпеня.

Пазаўчорашняе празьненства - гэта, канечне, перадусім абраза ідэі беларускай незалежнасьці. Магчыма, сьвядомая абраза і сьвядомая дывэрсія на адрас гэтай ідэі. Сьвядомае зганьбеньне беларускай незалежнай дзяржавы, за якую ў такі дзень нармалёвы чалавек будзе адчуваць ня гонар, як мусіла б быць у Дзень незалежнасьці, а няёмкасьць і сорам.

Бо ніхто ня дасьць вам уцямнага адказу на пытаньне, якім чынам вызваленьне Беларусі ад нямецкіх фашыстаў мае дачыненьне да зьяўленьня незалежнай беларускай дзяржавы.

І з гэтай дурной немагчымасьцью даць адказ на гэтае пытаньне працяты ўвесь ганебны афіцыёз гэтага дня, усе ідыёцкія флэшмоб-відосікі МЗС і празьнічныя сюжэты на БТ.

Бо нават ня кажучы пра вызваленьне астатняй Беларусі, ад Менска да Беластока, ці пра тое, што "вызвольнікам" выступаў сталінскі СССР - пра незалежнасьць Беларусі вядома толькі наступнае:

Беларусь стала незалежнай краінай у 1991 годзе. Кропка.

У 1918 годзе была першая спроба ў выглядзе БНР, а ў 1990 годзе пра сувэрэнітэт было ўпершыню афіцыйна абвешчана - каб ён стаў рэальнасьцю, спатрэбіўся яшчэ год. Таму і можна разважаць, якая дата мусіць быць галоўным Днём незалежнасьці: 25 сакавіка, 27 ліпеня ці 25 жніўня.

Пры чым тут ліпень 1944 года? Ані пры чым. Ці вы зьдзівіцеся, калі высьветліцца, што гэтую дату лукашэнкаўскія ідэолягі ў дзевяностыя выбралі проста наўгад, выпадкова? Я не зьдзіўлюся.

Алесь Чайчыц

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]