Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотафакт: У Вязынцы адзначылі дзень народзінаў Купалы

08.07.2019 культура
Фотафакт: У Вязынцы адзначылі дзень народзінаў Купалы

Падчас свята людзі набывалі сувеніры з бел-чырвона-белая сімволікай і гербы Пагоня.

У Вязынцы пад Менскам фэстам адзначылі дзень народзінаў народнага паэта Янкі Купалы.

Кажа старшыня «Радыё Рацыя» Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі:

– Я ўспамінаю свята, якое мы ў свой час рыхтавалі да стагоддзя Янкі Купалы ў 1982 годзе. І вось, я часта ўспамінаю гэты факт, гавару, што тады прысутнічала каля 50 тысяч чалавек. Сапраўднае ўсенароднае свята, якое адзначалася да стагоддзя Янкі Купалы. Канешне, зараз столькі людзей не збіраецца, хаця, канешне, павінна быць больш.

Цяперашняе Купалава свята прайшло дастаткова сціпла. На ім збольшага гаспадарылі сябры праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аднак, у гандляроў сувенірамі была толькі бел-чырвона-белая сімволіка і гербы Пагоня.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]