Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра фэйсбук на прымусе

12.07.2019 общество
Пра фэйсбук на прымусе

Такое адчуванне, што кіраўніцтва афіцыйных прафсаюзаў дагэтуль жыве ў Савецкім Саюзе.

Марк Цукерберг, калі ствараў у 2004 годзе сацыяльную сетку Фэйсбук, не ведаў, што калісьці камусьці ў далёкай Беларусі ўздумаецца прымушаць няшчасных падначаленых ставіць лайкі і рэпосты. Сетка стваралася для людзей, каб яны маглі падзяліцца там сваімі фотаздымкамі коцікаў і падарожжаў. Аднак праўладны Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-побытавых прадпрыемстваў мае іншы погляд. Такое адчуванне, што кіраўніцтва афіцыйнага прафсаюза дагэтуль жыве ў Савецкім Саюзе: стыль арганізацыі так і не памяняўся за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

Гэта іншыя суполкі па зацікаўленасцях прыдумваюць розныя цікавосткі ды пасты, каб атрымаць паболей падпісантаў ды лайкаў. У афіцыйным прафсаюзе ўсё прасцей. Для чаго напружваць свае маленькія шэрыя клетачкі, як гаварыў Эркюль Пуаро, калі можна разаслаць усім дырэктывы.

У Сетку патрапіў дакумент, згодна якому Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-побытавых прадпрыемстваў накіраваў ва ўсе пярвічкі просьбу “забяспечыць падпіску на старонку прафсаюза ў Facebook”. І не толькі падпіску. А яшчэ і забяспечыць рэгулярнае наведванне старонкі прафсаюза і абавязаць пры наведванні ставіць лайкі і дзяліцца навінамі.

Відаць, нехта з прафсаюза вырашыў, што трэба ісці ў Фэйсбук, бо гэта цяпер модна. І цяпер усе гэтыя сябры праўладнага прафсаюза, якія раней максімум глядзелі сямейныя фотаздымкі ў Аднакласніках, мусяць ствараць сабе старонкі ў Фэйсбуку. Самае папулярнае пытанне афіцыйных прафсаюзнікаў цяпер будзе: “Пятровіч, а як там рэпост гэты рабіць?” Наступным крокам афіцыйных прасаюзнікаў напэўна будзе просьба размяшчаць усіх фотаздымкі з пасяджэнняў прафсаюза ў Інстаграме. Добра, што хоць сваіх сябраў не абавязваюць відэаблогі на youtube весці. А ўвогуле, займаліся б лепей праўладныя прафсаюзы абаронай сваіх сябраў. Глядзіш, тады лайкі і без адпаведных лістоў з’явяцца.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]