Калі б яшчэ штосьці пазітыўнае і карыснае размясцілі.
Беларускія чыноўнікі засвойваюць Фэйсбук. Раней афіцыйныя прафсаюзы разаслалі «просьбы», каб сябры перапошчвалі і ставілі лайкі навінам з афіцыйнай старонкі. Цяпер Міністэрства аховы здароўя спрабуе інтэрактыўнічаць з грамадзянамі.
Такое адчуванне, што Марк Цукерберг майстар-клас для беларускіх чыноўнікаў правёў, што тыя так актыўнічаюць у Фэйсбуку. Чыноўнікі з Міністэрства аховы здароўя могуць радавацца і падлічваць лайкі. Яны размясцілі такое паведамленне, што атрымалі шмат лайкаў, каментароў і перапостаў. Вось яны якія блогеры з Міністэрства аховы здароўя.
Калі б яшчэ штосьці пазітыўнае і карыснае размясцілі – цаны б ім не было. А так Міністэрства звярнулася да карыстальнікаў з просьбай дасылаць у Фэйсбук чэкі на лекі, якія за мяжой каштуюць танней. У адказ у каментарах людзі параілі чыноўнікаў з Міністэрства пагугліць цэны ў іншых краінах. А ўвогуле нагадвае, як у рэкламе: знойдзеце танней, мы вернем грошы. Толькі Міністэрства аховы здароўя, на жаль, вяртаць нічога не збіраецца.
Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО