Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вэтэрану беларускага супраціву Антону Фурсу ўручылі мэдаль у гонар 100-годзьдзя БНР

17.07.2019 политика
Вэтэрану беларускага супраціву Антону Фурсу ўручылі мэдаль у гонар 100-годзьдзя БНР

Мэдаль уручыў знакаміты пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Сёньня ў Паставах пісьменьнік Уладзімер Арлоў уручыў мэдаль у гонар 100-годзьдзя БНР дзеячу беларускага нацыянальнага супраціву, сябру паваеннай беларускай моладзевай падпольнай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў Антону Фурсу, перадае «Радыё Свабода».

Антон Фурс нарадзіўся 30 красавіка1927. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну наведваў беларускую школу ў сваёй вёсцы, працягваў навучаьнне ў Глыбоцкай прагімназіі, калі яна адкрылася ў 1943 годзе.

З надыходам савецкіх войскаў, маючы 16 гадоў, паступіў у Глыбоцкую пэдагагічную гімназію, дзе разам зь сябрамі стварыў нелегальнае таварыства Саюз беларускіх патрыётаў, якое ставіла перад сабой культурна-асьветныя задачы.

Антон Фурс быў арыштаваны 8 лютага 1947 году і асуджаны да сьмяротнага пакараньня, але ў сувязі з адменай сьмяротнага пакараньня ад 20 траўня 1947 года атрымаў 25 гадоў пазбаўленьня волі.

Адбываў тэрмін у лягеры паблізу г. Турынску (Сьвярдлоўская вобласьць у Расеі), а потым быў пераведзены ў лягеры ў Карагандзе ў Казахстане. У Карагандзе браў удзел у паўстаньні лягераў КАРЛАГу ў 1955 годзе.

У 1955 году быў датэрмінова вызвалены зь лягераў, адбыўшы там 9 гадоў. Пэўны час жыў у Беларусі, дзе ажаніўся са знаёмай яшчэ па СБП Алесяй Умпіровіч, якая да гэтага часу таксама выйшла на волю. Да 1982 году разам з жонкай жыў у Карагандзе, дзе працаваў на будаўніцтве. Па выхадзе на пэнсію пераехаў у Беларусь.

У лістападзе 1992 году, як і шэраг некаторых іншых сябраў СБП, быў рэабілітаваны «з-за адсутнасьці складу злачынства».

Сёньня пэнсіянэр, жыве ў Паставах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]