Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Загадка ад Барыса Хамайды

26.07.2019 общество
Загадка ад Барыса Хамайды

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер і распаўсюднік незалежнай прэсы праводзіць «угадайку» для сваіх землякоў.

Да “сіняга дому”, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія кнігі і часопісы, Барыс Хамайда прынёс рэпрадукцыю гравюры мастака Генадзя Ціханава, паведмале “Радыё Рацыя”.

– Вось па гэтай карціне трэба ўгадаць, які будынак намаляваны і ў якім ён горадзе. І калі чалавек угадае, то прызам яму будуць беларускія кніжкі. Няхай хоць усе забірае – не шкада, калі ён угадае, што намалявана на гэтай карціне.

Па праўдзе сказаць, проста ўгадаць наўрад ці атрымаецца: каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ведаць гісторыю Беларусі. На думку Барыса Хамайды, гістарычная падзея 100-гадовай даўніны, якая адбылася ў будынку, адлюстраваным на выяве, мае непасрэдную сувязь з падзеямі 27-га ліпеня 1990-га году. Менавіта таму “ўгадайка” прысвечана заўтрашнім угодкам прыняцця дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

Фота: Радыё Рацыя

Загадка Барыса Хамайды адрасавана найперш жыхарам Віцебску. Бо пераможцам з іншых гарадоў давядзецца адмыслова прыехаць да Барыса Хамайды, каб атрымаць свае прызы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]