Выступ дзяцей з Падляшша ўразіў не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва беларускага цэнтра.
Дзеці з Беласточчыны выступілі на адкрыцці лагера ў цэнтры „Зубронак”.
Масавым мерапрыемствам пачаўся чацвёрты летні лагер у Нацыянальным дзіцячым цэнтры „Зубронак”. Тут адпачываюць вучні, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы.
Яны былі адзінымі, чый выступ прагучаў на беларускай мове. Гэта ўразіла не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва цэнтра. Кажа “Радыё Рацыя” Надзея Ануфрыева:
– Выдатна. Я спачатку не зразумела, хто гэта спявае, бо трохі затрымалася, ніколі не чула. Мне кажуць: „Гэта дзеці”. На чысцюткай беларускай мове, так прыемна, дзякуй за падарунак.