Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра галоўную праблему Менгарвыканкама

29.07.2019 общество
Пра галоўную праблему Менгарвыканкама

Доўга думалі чыноўнікі Мінгарвыканкама, чым бы заняцца ўлетку.

І прыдумалі. А прапануем што-небудзь для адукацыі. Яна ж у Беларусі амаль разваленая. Дым мы яшчэ дадамо. Дырэктарам, класным кіраўнікам і настаўнікам няма чым займацца ў школе. На іх жа не павесілі дадатковую працу ў выглядзе электронных дзённікаў, наведвання сем’яў, дзяжурств на дыскатэках ды вядзення спісаў нованароджаных дзяцей. Вось і вырашылі ў Мінгарвыканкаме дадаць яшчэ адзін галаўны боль для школ. А менавіта чыноўніца Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч прапанавала ўвесці курс “Сем’язнаўства”. Чыноўніцтва спадзяецца такім чынам вырашыць ажно тры праблемы: павелічэнне колькасці разводаў, позніх шлюбаў ды позніх дзяцей.

Вось “Сем’язнаўства” – гэта акурат той прадмет, якога не хапала ў школах. Не, каб увесці курс “Сусветная літаратура” замест “Руская літаратура”. Прапанаваць увогуле нарэшце рэфармаваць школу так, каб бацькам не давялося спачатку з дзецьмі урокі рабіць, а ў апошніх класах рэпетытараў на апошнія грошы наймаць. Але не, старшыня па працы, занятасці і сацыльнай абароне прапанавала менавіта ўвядзенне прадмета “Сем’язнаўства”. Якая сувязь паміж увядзеннем падобнага прадмета і зніжэннем колькасці разводаў ды нараджэння позніх дзяцей, вядома толькі чыноўніцы Жанне Рамановіч. І ўвогуле няўжо аддзелу па працы, занятасці і сацыяльнай абароне няма чым болей займацца, што яны так занепакоіліся познімі шлюбамі і познімі дзецьмі.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]