Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як Менск пазбавілі сваёй гістарычнай назвы

29.07.2019 общество
Як Менск пазбавілі сваёй гістарычнай назвы

У 1939 годзе саветы перайменавалi Менск у Мінск.

29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Cавет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў пастанову, на падставе якой Менск у беларускай мове змянілі на Мінск.

Фото: Радыё Рацыя

Бальшыня сучасных даследчыкаў абгрунтавана лічаць, што тапонім „Менск” утварыўся ад назвы невялікай ракі Менкі (Мень, Мена), на якой першапачаткова быў заснаваны горад. На думку некаторых аўтараў, назву Менску даў гандаль, абмен, „мена”.

Фото: Радыё Рацыя

У 1920-х гадах, калі Менск стаў сталіцай БССР, у Беларусі было чатыры дзяржаўныя мовы – беларуская, расейская, польская і ідыш. Толькі па-беларуску сталіца называлася Менск. На іншых мовах пісалася „Мінск”. У 1939 годзе саветы пазбавілі горад сваёй гістарычнай назвы.

У 1991 годзе Менскі гарсавет накіраваў у Вярхоўны савет просьбу перайменаваць Мінск у Менск. Прапанову разгледзелі на пасяджэнні парламенту – „за” прагаласавалі 142 з патрэбных 173.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]