Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Моладзевы незалежніцкі звяз далучыўся да кампаніі #вучобаважнейшая

04.08.2019 общество
Моладзевы незалежніцкі звяз далучыўся да кампаніі #вучобаважнейшая

Тэма адмены адтэрміновак балюча і рэзанансна ўдарыла па беларускаму грамадству.

"Нельга прымусіць любіць Радзіму і ісці яе абараняць пад пагрозай крымінальнага артыкулу" — пішуць маладзёны ў сваёй заяве, паведамляе “Новы час”.

Тэма адмены адтэрміновак балюча і рэзанансна ўдарыла па беларускаму грамадству, і праігнараваць яе мы не можам. Гаворка ідзе пра сумнавядомы закон Міністэрства абароны, паводле якому маладых людзей хочуць пазбавіць адукацыі ў поўнай меры, зрабіць недаступнай вучобу ў магістратуры ці ў ВНУ пасля прафесійнага навучання. Юнакоў адразу чакае армія, а армію, у сваю чаргу, чакаюць глыбокія рэформы, бо зараз не праходзіць і тыдня, каб не павесіўся ці не ўскрыў вены які-небудзь жаўнер, каб кагосьці не закатавалі да смерці г.зв. "дзяды", што адбылося з жаўнерам Коржычам. Нагадваем, што гэта ўсё - у мірны час! Дык якімі ж тады будуць людскія страты падчас гіпатэтычнай вайны? Акрамя абгрунтаванага страху за сваё здароўе і жыццё, юнакоў не вабіць бессэнсоўнае марнаванне часу і маральны гвалт з боку афіцэраў і "дзядоў".

Закон аб адтэрміноўках закранае права на набыццё адукацыі, што ў сваю чаргу, балюча ўдарыць і па дэмаграфічнай сітуацыі краіны, бо маладыя людзі паедуць за адукацыяй за мяжу, дзе ім не прыйдзе павестка, і застануцца там назаўжды. Краіна страціць кадры і гэта абавязкова адгукнецца на эканоміцы.

Адукацыя важней за службу. Армія павінна быць прафесійнай. Мы падтрымліваем справядлівае абурэнне грамадства і ўсё пратэсты супраць гэтага неабдуманнага закону. Беларускае студэнцтва душаць платнымі пераздачамі, пагрозамі пазбавіць інтэрнату ці ўвогуле незаконна адлічваюць з ВНУ за грамадскую дзейнасць, але гэты закон закранае інтарэсы беларускай моладзі мацней, чым усё вышэйпералічанае.

Таму нашая пазіцыя - гэта безумоўная нязгода з законам аб адтэрміноўках і патрабаванне тэрміновай яго адмены, бо гэта менавіта ў інтарэсах дзяржавы. Нельга прымусіць любіць Радзіму і ісці яе абараняць пад пагрозай крымінальнага артыкулу, але можна зрабіць так, каб чалавек сам хацеў пайсці ў войска. Для гэтага трэба проста забяспечыць дастойны ўзровень жыцця і абарону першасных чалавечых правоў - і тады патрыятызм з'явіцца па натуральных падставах, а не з-пад бізуна ідэолага. Таму, мы вырашылі далучыцца да кампаніі #вучобаважней і заклікаем далучацца да яе ўсю беларускую моладзь.

Нагадаем, Моладзевы незалежніцкі звяз - моладзевая арганізацыя, што паўстала ў сакавіку гэтага года. Група называе сваёй галоўнай мэтай барацьбу супраць "рускага міру".

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]