Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра апошні бой перад школай

08.08.2019 общество

Ці ведаюць чыноўнікі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, колькі зарабляе большасць беларусаў?

Хутка ў школу. А гэта значыць, што трэба набыць рэчы, якія патрабуюць настаўнікі для навучэнцаў. А менавіта канцтавары, вопратка, абутак, галантарэйныя тавары. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю ацэньваюць цану поўнай экіпіроўкі вучняў малодшых класаў у 750 рублёў, старэйшых класаў – у 890. У большасці бацькоў пасля такой інфармацыі вочы зрабіліся, як манеты старажытных пталамеяў вагой у 28 грамаў. А інтэрнэт-карыстальнікі ўжо пачалі пытаць у каментарах, ці ведаюць чыноўнікі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, колькі зарабляе большасць беларусаў.

Як вядома, у нашай краіне ўсё мусіць было чысценька і акуратненька. І школа – не выключэнне. А гэта аўтаматычна азначае, што, калі вопратка для школьнікаў – то гарнітур ці белая кашуля са спадніцай і пінжаком ды джэмпер з камізэлькай, калі сшыткі, то паболей, калі абутак, то абавязкова туфлі.

Такое адчуванне, што калі школьнік прыйдзе ў школу ў джынсах і красоўках, то ён будзе горш думаць. Ніхто не даказаў пакуль што ўзаемасувязь паміж дзелавой вопраткай і наяўнасцю мазгоў. Затое ўзаемасувязь памі падрыхтоўкай у школу і нагрузкай на бацькоўскі гаманец прасочваецца капітальная. Ну, адное Беллегпраму добра.

Хто б яшчэ набываў іхні паліэстр, з якога пашытая ўся гэтая дзелавая вопратка. Хаця лепей бы бацькі на гэтыя 445 даляраў дзіця на мора звазілі, чым аддавалі грошы на непатрэбнае нікому ў іншым выпадку сінтэтычнае шмаццё. Чамусьці для італьянскіх ці амерыканскіх бацькоў падрыхтаваць дзяцей у школу не каштуе амаль анічога. І толькі ў нашай “багатай” краіне трэба адправіць дзяцей у школу прыгожанькімі па цане, роўнай заробку, а тое і двум.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]