Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На вуліцах Віцебска з’явіліся плакаты з Быкавым і Арловым

08.08.2019 общество

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства да такой важнай каштоўнасці як незалежнасць Беларусi.

Актывісты „Альтэрнатывы” (грамадская арганізацыя, зарэгістраваная ў Латвіі) 6-7 жніўня ўпрыгожылі Віцебск плакатамі з цытатамі Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова, закліканымі папулярызаваць суверэніт і незалежнасць Беларусі, паведамляе “Новы час”.

Такія постары з’явіліся на афішных тумбах у цэнтры горада, на стэндах ля пад’ездаў жылых дамоў па вуліцы Праўды, а таксама па праспекце Будаўнікоў.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства да такой важнай каштоўнасці як незалежнасць Беларускай дзяржавы.

Акцыя прайшла без якіх-небудзь эксцэсаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]