Героі Лявона Вольскага камэнтуюць закон, паводле якога адтэрміноўка ад войска для атрыманьня адукацыі будзе давацца толькі адзін раз.
Спрэчку Саўкi ды Грышкi публiкуе «Радыё Свабода».
Саўка:
Все абязаны служыць
Родзіны сыны!
Грышка:
А калі ня хочаш, дык
Ты невыязны.
Саўка:
Нада родзіне аддаць
Свой сьвяшчэнны доўг!
Грышка:
І на год ці паўтара
Твой тэлефончык змоўк,
Змоўк.
Разам:
Радзіме так патрэбныя
Сяржанты і яфрэйтары.
І шарагоўцы простыя
Ёй трэба пазарэз.
А хімікі-батанікі
Хай вывучаюць танкі.
Няхай радзіме служаць,
З акулярамі і без.
Саўка:
У салдата выхадной
Очэнь рэдка есьць.
І салдат пачці ўсягда
Очэнь хочэт есьць.
Грышка:
Будзеш фарбаваць траву