Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Людзі, якія абараняюць Брэст - героі Беларусі

16.08.2019 политика

Банда павінна ведаць: кожны акт гвалту прывядзе да пашырэння пратэстаў.

Аб гэтым у «Фэйсбуку» распавёў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.

- Пад Берасцем напалі на людзей, якія выступаюць за чыстае паветра для сваіх дзяцей.

Бандыт напаў на жанчыну, нанёс ёй сур'ёзную траўму і пашкодзіў машыны абаронцаў. Ён ідэнтыфікаваны. Але на волі, і міліцыя "не бачыць прычынаў затрымліваць яго".

Нават кіраўніцтва свінцовага заводу, праглядзеўшы відэа, афіцыйна выбачылася за яго паводзіны. Нават яны ў шоку. А ворганы, якія павінны ахоўваць парадак і абараняць грамадзянаў, ня бачаць відавочнага крыміналу.

Бандыт, які нападае на людзей, збівае іх і пагражае ім, мусіць сядзець у турме.

Любога апазіцыянера і актывіста міліцыя ды камітэтчыкі імгненна заламаюць за ўлётку ці нават пост у сацсетках. А "героя", які б'е жанчыну, пакрывае. Выснова відавочная: дзейнічае арганізаваная злачынная групоўка, мэта якой - запалохаць грамадзянаў, фізічна і псіхалагічна падавіць пратэст супраць свінцовага атручвання, і ў гэтую групоўку ўваходзяць прадстаўнікі ўлады.

Спробы падкінуць абаронцам наркотыкі ды зброю ня далі эфекту. Цяпер банда перайшла да адкрытага беспакаранага гвалту.

Такую ж схему, з пастаяннымі правакацыямі і гвалтам, мы назіраем у Курапатах.

Спосаб змагання ў такім выпадку адзін: максімальны розгалас, заявы ва ўсе інстанцыі і ўзмацненне кампаніі абароны. Банда павінна ведаць: кожны акт гвалту прывядзе да пашырэння пратэстаў.

Людзі, якія абараняюць насельніцтва 300-тысячнага гораду ад экалагічнай катастрофы - героі Беларусі, без перабольшвання. З рызыкай для свабоды і жыцця яны змагаюцца за чыстае паветра для маўклівай большасці.

Сябры! Самы час далучыцца і падтрымаць абаронцаў, - напicаў Павел Севярынец.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]