Пісьменнік пайшоў з жыцця 21 жніўня.
У Менску развіталіся з пісьменнікам Леанідам Дайнекам, які пайшоў з жыцця сёлета 21 жніўня.
Кажа racyja.co старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Мы развітваемся не проста з цудоўным пісьменнікам, мы развітваемся з вялікім сынам Беларусі, з сапраўдным патрыётам і грамадзянінам нашай краіны, які ўсё сваё жыццё і творчасць прысвяціў роднай Беларусі. Леанід Мартынавіч пачынаў як паэт, але сапраўдная слава прыйшла да яго, калі ён узяўся за прозу, напісаў гістарычныя аповесці, якія адразу палюбілі чытачы, якія чакалі працягу гэтых аповесцяў.
У творчым плане Леаніда Дайнеку можна лічыць паслядоўнікам Уладзіміра Караткевіча. Ён вядомы не толькі як таленавіты творца, але і як паспяховы прадпрымальнік.
Пахавалі пісьменніка ў Калодзішчах непадалёк ад Менску.