Расповеды, «як было», патрэбныя, каб рухацца далей.
25 жніўня 1991 года пасля абвяшчэння Незалежнасці мы з Плошчы Леніна паехалі да дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – Алеся Бяляцкага і яго жонкі Наталлі Пінчук, каб паведаміць навіну, піша Паліна Сцепаненка для «Радыё Рацыя».
Тэлефону ў кватэры ў іх не было. Ускочылі ў тралейбус, які ішоў каля Чырвонага касцёла. Тралейбус быў паўпусты. Ярка асветлены. Мы крычалі на ўвесь тралейбус: «Незалежнасць! Незалежнасць!»
Людзі на нас касіліся і маўчалі. Калі мы ўскочылі ў тралейбус на Плошчы Леніна, было ужо цёмна. Мяжа цемры вулiцы i святла ў салоне тралейбуса уразiлi. На плошчы яшчэ заставалicя людзi, а мы ехалi мы на Варанянскага – вакол плошчы. Ехалі па маршруце, па якім некалі хадзіла Зоська Верас з Максіма Багдановічам.
Так, трэба жыць трэба «тут і цяпер», але і цяпер, i тут – самы час напiсаць успамiны. Калі мы цяпер не паспеем расказаць «Як было», то лукашэнкаўскія гісторыкі раскажуць сваю версію – яны фактычна і так гэта зрабілі. Расповеды, «як было», гэта і ёсць частка асветы – гісторыя.