Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Паліенкам сёння можа стаць кожны з нас»

02.09.2019 политика

Створаны фільм у падтрымку палiтвязня.

У межах кампаніі #dissidentby створаны фільм у падтрымку Змітра Паліенкі, які зараз чакае суда ў СІЗА-1 Мінска. У кароткаметражнай стужцы сябры і паплечнікі Змітра раскрываюць асобу вязня, выказваюць свае меркаванні наконт яго справы і сітуацыі ў краіне, паведамляе «Новы час».

Анархіст і антыфашыст Зміцер Паліенка быў затрыманы сёлета 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.

На дадзены момант Паліенку прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскім месцы), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці), арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).

Унікальнасць сітуацыі Змітра Паліенкі ў тым, што ўпершыню ў Беларусі артыкул 130 будзе ўжыты ў дачыненні да чалавека, які "абразіў" міліцыянта. На думку праваабаронцаў, падставы для прыцягнення Паліенкі да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці і публічную абразу прадстаўніка ўлады ў дадзеным выпадку выглядаюць вельмі сумнеўна. Нават у Расіі, дзе справы аб "экстрэмізме" даўно пастаўленыя на канвеер, падчас шэрагу судовы працэсаў было прызнана, у тым ліку экспертамі: паліцыя не з'яўляецца сацыяльнай групай. Адпаведна, крытыка ці нават нянавісць на яе адрас не могуць з'яўляцца падставай для крымінальнага пераследу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]