Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Андрэй Шулаеў: Беларусі варта стварыць свой Нацыянальны пантэон

13.09.2019 общество
Андрэй Шулаеў: Беларусі варта стварыць свой Нацыянальны пантэон

Беларусі варта прытрымлівацца досведу суседніх краін.

У другой палове лістапада на віленскіх могілках Росы адбудзецца перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў. У тым ліку, як мяркуецца, і Кастуся Каліноўскага. Малавядомы факт: яшчэ ў 2007 годзе з асабістай ініцыятывы адбыўся сімвалічны перанос зямлі з гары Гедыміна да магілы паўстанцаў у вёсцы Плябань, што пад Маладэчнам. Ажыццявіў гэты акт магістар гісторыі і архітэктуры Андрэй Шулаеў разам з сябрамі, паведамляе racyja.com.

– Узнікла такое жаданне перапахаваць ці зрабіць сімвалічны акт перапахавання на тэрыторыі Беларусі Кастуся Каліноўскага. Давялося рабіць спецыяльную экспедыцыю, была ўзятая зямля з таго месца, дзе была брацкая магіла. Акт перапахавання. На могілках у Плябані невялічкая імша адбылася, запалілі знічы.

Андрэй Шулаеў лічыць, што Беларусі варта прытрымлівацца досведу суседніх краін і стварыць свой уласны Нацыянальны пантэон, дзе былі б пахаваныя нацыянальныя героі і дзеячы: Кастусь Каліноўскі, Барыс Кіт, Максім Багдановіч і многія іншыя сыны і дачкі Беларусі, якія знайшлі свой спачын на чужых землях.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]