Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гароднi адзначылi cвята нацыянальных Герба і Сцяга

19.09.2019 политика
У Гароднi адзначылi cвята нацыянальных Герба і Сцяга

28 гадоў таму Беларусі былі вернутыя гістарычныя сімвалы – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Зборшчыкі подпісаў за Вадзіма Саранчукова, як прэтэндэнта на кандыдацтва ў «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў», адзначылі на адной з цэнтральных вуліцаў Гародні гэты дзень. Перашкаджала святу толькі нестабільнае надвор’е. Кажуць зборшчыкі подпісаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Мяне завуць Грыгенча Ганна Станіславаўна. Подпісы паціху збіраем. Гэта яшчэ пачатак. Надвор’е кепскае. Будзем спадзявацца, што падтрымаюць.

Сяргей Верамеенка, БХД:

– Адному добра толькі булку есці. Уся дастанецца таму, хто есць. А добрыя справы трэба рабіць разам. І я бачу, што ў нас атрымліваецца. Дзякуй Богу за гэта! Спадзяюся, што атрымаецца.

Свята для беларусаў «Дзень нацыянальных Сцяга і Герба» пікетоўцы правялі з выдумкай, чым прывабілі мінакоў, а значыць патэнцыйных падпісантаў. Кажа Вадзім Саранчукоў, які сам прысутнічае разам з актывістамі ягонай групы падтрымкі на кожным пікеце:

– 28-ая гадавіна з дня, як Вярхоўны Савет прыняў Пастанову аб Дзяржаўных Гербе і Сцягу, дзень, калі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі ў Рэспубліцы Беларусь. Таму ў нас сёння тэматычны пікет па зборы подпісаў і флэшмоб. Мы прапануем мінакам – жыхарам і гасцям нашай Гародні – сфатаграфавацца побач са сцягамі, трымаючы ў руках «Пагоню», для выкладання ў сацсетках і проста, каб паказаць, што нас шмат і гэта нашы сімвалы.

Пікеты па зборы подпісаў за Вадзіма Саранчукова, намесніка старшыні партыі БНФ праводзяцца ўжо тыдзень і будуць трываць да 12 -га кастрычніка. Як паведамілі зборшчыкі подпісаў, сваімі подпісамі падтрымалі асобу Вадзіма некалькі соцень чалавек. Пікеты праходзяць штодзень на вуліцы Савецкай ад 17-00 да 19-00 гадзінаў па будніх днях.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]